Пример: Транспортная логистика
Я ищу:
На главную  |  Добавить в избранное  

Искусство и культура /

Беларускі жывапіс

←предыдущая  следующая→
1 2 3 4 5 



Скачать реферат


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Секцыя беларускай і рускай моў

Рэферат

ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ – АРЫГІНАЛЬНАЯ З’ЯВА

Пратышчык В.С.

студэнта Ι курса

факультэт КП

гр. 410703

Навуковы кіраўнік :

к.ф.н. Сцепанчук Ю.А.

Мінск 2004

ЗМЕСТ

1. Уводины.......................................................................................3

2. Жанравы жывапіс ......................................................................3

3. Манументальны жывапіс...........................................................7

4. Партрэтны жанр........................................................................8

5. Пейзажны жьвапіс.....................................................................11

6. Нацюрморт.................................................................................13

7. Вывад..........................................................................................14

8. Спіс выкарыстаннай літаратуры..............................................15

Жывапіс з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных відаў выяўленчага мастацтва, пры дапамозе тэхнічных сродкаў якога мы бачым акаляючы нас свет. Выконваючы свае творы на плоскасті, мастакі перадаюць абьёмную форму прадмета, паветраную і лінейную перспектыву, ідэю твора.

Разуменне законаў жывапісу дае людзям мажлівасць найглыбей уявіць своеасаблівасці пабудовы прадметаў, а так сама суадносін зместу і формы, развівае здольнасць аналізаваць рэчы. На аснове наглядных уяўленняў глядач фіксуе суадносіны прасторы, параўноўвае колеравыя суадносіны у прыродзе. Выяўленчая жывапісная адукаванасць служыць свайго роду сродкам грамадскага выхавання.

Жывапіс на выкарыстанам матэрыяле, фарбах, формах падзяляецца на станковы, манументальна-дэкаратыўны, мініацюрны і дэкаратыўна-афарміцельскі. І кожны з іх мае свае спецыфічныя асаблівасці, але іх аб’ядноўваюць агульныя падыходы у вырашэнні тых ці іншых мастацкіх задач. Няхай гэта будзе жанравы жывапіс, партрэт, пейзаж, нацюрморт.

Жанравы жывапіс з’яўляецца найбольш працаёмкім для мастака, ён патрабуе ад яго дасканалага ведання законаў кампазіціі, тэхнікі выканання і законаў навакольнага жыцця, умення прымяньяць складаныя колеравыя вырашэнні.

Развіццё беларускага жанравага жывапісу цесна звязана з мастацтвам такіх старажытных княстваў, як Полацкае, Турава-Пінскае, Віцебскае, Мінскае і інш. У той час пры дварах феадалаў, манастырах пісаліся іконы, афармляліся пакоі, ствараліяс прадметы упрыгожання. З’яўлення жывапісу на драўляных дошках (іканапіс) паклала пачатак разыіцця жанравай карціны, што стала асабліва прыкметна ў XIV – XVI стст. Асноўнае месца тут адводілася абразам, у якіх адлюстроўваліся міфалагічныя сюжэты з Бібліі. Да нашага часу мала, што засталося, у асноўным абразы партрэты.

У XIV – XVII стст. на Беларусі сталі існаваць жывапісныя школы, якія адыгрвлі немалаважную ролю ў развіцці жанравага свецкага жывапісу, хоць галоўную увагу па-ранейшаму надавалі іканапісу. Прыкладам можа паслужыць “Нараджэнне Маці боскай”, выкананы Пятром Яўсеевичам з Галынца ў 1649 г. У гэты час з’яўляюцца творы і на ваенную тэматыку , напрыклад, карціна “Бітва пад Оршай” (каля 1515 г.)

Разглядаючы абразы тых гадоў, можна убачыць у іх жанравае вырашэнне, больш рэалістычнае выкананне і народныя асновы, г. зн. у некаторай ступені адчуваецца вызваленне, з-пад царкоўных тэм. Аб гэтым гаворыць абраз “Нараджэнне Хрыстова” з Мінска і інш. Шкада што нам невядомы прозвішчы мастакоў, якія працавалі над імі. Абразы лічыліся як бы боскімі, напісаныя “самім богам”, і мастакі рэдка ставілі на іх свае ініцыялы.

Як раней было сказана, іканапіс стаў адлюстроўваць больш жанравыя сцэны. Напрыклад, Святы Ілля і аднайменным абразе паказаны едучам на воблаках на калясніцы. Тут назіраецца цесная сувязь з народнай творчасцю. Адначасова з іканапісам развіваўся і свецкі жывапіс.

У XVIII стст.у беларускай культуры адчуваецца некаторы заняпад. У гэты час Беларусь знаходілася пад пыгнётам Рэчы Паспалітай. Не змянілася становіўа і пасля далучэння Беларусі да Расіі. Але ўсё ж агульны культурны фон жыцця спрыяў некатораму прагрэсу. Немалаважным фактарам у развіцці беларускай культуры стала адкрыцце Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, а пасля – факультэта жывапісу, скульптуры і графікі (1809) пры Віленскім універсітэце. Гэта дало сваўго роду штуршок развіццю тэматычнага беларускага жывапісу. З’яўляюцца імёны выдатных белрускіх мастакоў, якія вядомы не толькі на Беларусі. Гэта Ян Дамель, І. Аляшкевіч, Я. Сухадольскі, В. Ваньковіч І. Хруцкі і многія іншыя.

З тэматычных карцін Я. Дамеля (1780-1840) можна назвать “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812”, творы на рэлігіозныя сюжэты: “Святая Дзева з дзіцём”, “Хрыстос і самарыцянка”, “налажэнне у труну” і інш. У асобе мастака мы бачым майстра кампазіцыйных вырашэнняў, вялікай культуры тэхнічнага выканання. Тут жывапіс неаддзельны ад дакладнага малюнка. Я. Домель быў сапраўдным майстрам партрэта.

У батальным жывапісе не меньш вядомы Я. Сухадольскі (1797-1875), які некаторы час у штабе Паскевіча. У Гомелі захавўся палац Паскевіча, таму не выпадкова ў краязнаўчым музеі знаходзяцца карціны Я. Сухадольскага, якія адлюстроўваюць паходы рускай арміі па камандаваннем вельдмаршала.

Данравы жывапіс у Беларусі на розных гістарычных этапах развіваўся па рознаму. Вядома, не усе мастакі ішлі у нагу з часам, адлюстроўваючы тыя ці іншыя жыццёвыя падзеі, а калі і выконвалі такія карціны, то іх не мілавала царская цэнзура.

На пачатку ХХ стагодзя у Беларусіактывізуюцца творчыя сілы мастакоў. Аб гэтым гавораць і мастацкія выстаўкі, якія арганізоўваюцца грамадскасцю. Нельга не адзначыць пэўную ролю ў развіцці рэалістычнага жывапісу пражыванне І. Рэпіна пад Віцебскам. У яго партрэце “Беларус” (1892), які знахадзіцца у Рускім музеі, паказаны па-мастацку пераканаўчы вобраз прстага і гуманнага працаўніка, надзеленага вытрымкай, з нейкай унутраннай нераскрытай сілай.

У 1920-я гады адбываюцца вялікія змены у жанравым жывапісе. Гэта звязана з адкрыццём мастацкіх школ у Магілёве, Оршы, Полацку, Гомелі, Віцебску і іншых ларадах рэспублікі. З Віцебскай мастацкай школы звязана творчасць большасці беларускіх жывапісцаў. Тут пачыналі працаваць К. Малевіч, М. Шагал, М. Дабужынскі, якія у адпаведнасці з новымі светапоглядамі па-новаму адлюстроўвалі навакольнае жыцце. Палярэвалюцыйны Мінск становіцца цэнтрам культуры Беларусі. Аб гэтым гаворыць нам 1 выстаўкаработ 1921 г., арганізаваная пад кіраўніцтвам М. Станюты. Тэматыка карцін на выстаўцы насіла характар агульнага настрою інтэлігенцыі, раскрывалася у працах рэальнае жыццё.

Вялікую ролю ў арганізацыі творчых сіл адыгралі ўсебеларускія выстаўкі пачынаючы з 1925 г. Тэматыка работ на выстаўках стала больш канкрэтна гаварыць аб зменах, якія адбыліся у жыцці. На рэалістычнай аснове працуюць мастакі : В. Волкаў, М. Эндэ, Я. Крутер, М. Станюк і інш. Беларускі станкавы жывапіс пачаў характыразавацца разнастайнасцю індывідуальных почыркаў. Сувязь мастакоў матакоў з народам служыць галоўнай крыніцай развіцця жывапісу, адлюстарванне у мі новых тэм і ідэй.

У 30-40-я гг. жывапіс абагаціўся выразнасцю жывапіснай мовы. Менавіта ў гэты час больш узмацніліся традыціірэалістычнага мастацтва, намеціўся шлях увасаблення эстэтычных поглядаў мастакоў на навакольную рэчаіснасцю. Прыкладам можа служыць карціна Партызаны” В. Волкава. Якая прыцягнула увагу жыццёвай трактоўкай вобрзаў, сур’ёзнай распрацоўкай тэмы, звязанай с перыядам грамадзянскай вайны. Падзеі адбываюцца зімовай ноччу у лясной глухамані. Група партызан увважліва слухае свайго разведчка. Выраз твараў, дынаміка фігур гавораць аб важнасці будучай аперацыі. Агульны трывожны стан узмацняе полымя вогнішча, якое у карціне зўяўляецца сувязным звяном. Цэльнаму успрыманню кампазіцыі садзейнічае размфшчэнне дзеючых асоб, дэталі адлюстравання, што сведчыць аб глыбокім разуменні В. Волкавым законаў мастацкага майчтэрства.

Станкавы жыывапіс у тэматычных жанрах з кожным годам набіраў сілу. Аб гэтым адзначалася у друку, на адкрыццях юбілейных выставак у рэчышчы тх падзей і агульнага палітычнага курса, які праводзіўся у краіне. Само жыцце патрабавала глыбокага ведання развіцця грамадскіх з'яў, раскрыцця іх сацыяльнай значнасці. Канечне, галоўная ўвага мастакоў была звернута на ўслаўленне пераўтзарэнняў паслякастрычніцкіх гадоў. Сучаснасць паказвалася ў святле прыўзнятасці над рэальнай рэчаіснасцю. Пісаліся карціны, якія проціпастаўляліся гуманістычным накіраванням. Без «чырвонай плямы», без усмешкі на тварах такія творы не з'яўляліся набыткам так званага сацыялістычнага рэалізму. І таму ў іх прысутнічае «дух часу», а не мастацкае творчае майстэрства. Імкненне мастакоў да раскрыцця сучасных тэм не падтрымлівалася высокім узроўнем мастацкага выканання («Трактар у вёсцы» (1932) М. Філіновіча; «Пуск завода» (1932) П. Гаўрыленкі). У такіх працах часта прысутнічала колеравая прыблізнасць, якая знішчала жыццёвую праўду, не давала магчымасці раскрываць

←предыдущая  следующая→
1 2 3 4 5 



Copyright © 2005—2007 «Mark5»