Пример: Транспортная логистика
Я ищу:
На главную  |  Добавить в избранное  

Искусство и культура /

Беларускі жывапіс

←предыдущая следующая→
1 2 3 4 5 



Скачать реферат


«Юнацтва» на Заслаўскім вадасховіш-

чы) і інш. У манументальнае мастацтва прыйшло пасляваеннае пакаленне мастакоў, якія маюць свае ўяўленні аб сучаснасці, аб змяненні духоўных запатрабаванняў людзей.

Партрэтны жанр. Разам з жанравым жывапісам партрэтны жанр займае адно з вядучых месцаў у беларускім выяўленчым мастацтве. Функцыянальнымі задачамі партрэта з'яўляюцца не толькі знешняе падабенства канкрэтнага чалавека, але і тыпізацыя вобразаў, выяўленчая дакладнасць, адпавядаючая рэчаіснасць. Толькі праз характарыстыку жывых вобразаў можна перадаць шматграннае жыццё чалавека, раскрыць яго ўнутраны свет. Разам з індывідуальнымі асаблівасцямі партрэтуемых мастак стараецца адлюстраваць рысы чалавека часу. Акрамя партрэтаў канкрэтных людзей існуюць партрэты абагульняючага тыпу. Ствараючы такі партрэт, мастакі ў працэсе работы актыўна мяняюць знешнія рысы мадэлі, актывізуюць сваю ўвагу на колеравых і танальных адносінах. Партрэты на аснове прыдуманых вобразаў у рэзультаце канкрэтных назіранняў здольныя расказваць пра час, пра людзей не менш, чым непрыдуманыя ці спісаныя з натуры. Партрэт можа быдь індывідуальным, групавым, напісаным на фоне пейзажу, інтэр’ера. У такім вырашэнні ён носіць жанравы або тэматычны характар. У групавых карцінах-партрэтах перад мастаком паўстаюць больш складаныя кампазі-цыйныя задачы, якія выяўляюцца ў цэльнасці і абагульненасці не толькі ідэйнага зместу, але і мастацкяга вырашэння. У такіх партрэтах не павінна быдь лішніх дэталей, якія перашкаджаюць агульнаму ўспрыманню побразаў, карціны ў цэлым.

Зазіраючы ў глыб гісторыі, няцяжка пераканацца, што партрэт стаў развівацца з іканапісам. Пра гэта нам гавораць фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку (XII ст), абраз невядомага мастака (XIV—ХV стст.), які знаходзіцца ў ДММ РБ.

Разам з іканапісам пачаў развівацца і свецкі партрэт, якому цяжка было прабіцца ва ўмовах панавання рэлігіі і царквы. Партрэт адлюстроўвае канкрэтных людзей. Перш за ўсё гэта былі выявы грамадскіх дзеячаў, вялікіх князёў, магнатаў, якія праявілі сябе ў справе захавання і развіцця беларускай культуры. Прыкладам служыць работа невядомага мастака «Партрэт князя Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі» (XV ст.) — слуцкага князя, які прымаў актыўны ўдзел у палітычным і культурным жыцці беларускага народа. Ён выступаў супраць насаджэння ў Беларусі каталіцызму, за што быў з сям'ёй пасаджаны ў замкавую турму каралём Сігізмундам і вызвалены толькі пасля яго смерці.

У гэты перыяд ствараліся абразы-партрэты вядомых рэлігійных або гістарычных асоб, далучаных пасля іх смерці да святых. Да такіх твораў адносяцца партрэты-абразы Ефрасінні, княжны Полацкай, якая ўнесла важкі ўклад у развіццё беларускай культуры. Захавалася шмат твораў, якія паказваюць прадстаўнікоў рода Радзівілаў. Партрэты ствараліся і ў Мсціслаўскім княстве, Полацку, Віцебску, Вільні, Слуцку, Гродне і іншых га-радах.

Работы гэтага перыяду, у многіх выпадках цесна звязаныя з іканапісам, неслі на сабе некаторую схематычнасць. Гэта партрэты Кацярыны Слуцкай (1580) і Карла Хадкевіча (1620).

Другі погляд на партрэт дораць нам XVII—XVIII стст. Жывапісны партрэт ужо закранае сацыяльнае асяроддзе. У Беларусі з'яўляюцца нацыянальныя школы мастацтва. Акрамя партрэтаў-абразоў у гэты час ідзе нараджэнне рэалістычнага партрэта, які загаварыў мовай эпохі Адраджэння.

Характэрныя рысы свайго часу нясуць партрэты магната Януша Тышкевіча і яго жонкі Еўразінні (XVII ст.).У апошнім назіраецца больш жывая кампазіцыя. Вы-дзяляюцца работы невядомых мастакоў: партрэты Мялеція Сматрыцкага (XVII ст.), слуцкай княжны Сафіі Алелька Радзівіл (XVII ст.), Сімяона Полацкага (XVII ст.). У партрэты гэтага перыяду паступова, але даволі ўстойліва ўваходзяць рысы рэалізму, тыпізацыі вобразаў - аб гэтым гаворыць партрэт Іосіфа Руцкага (XVII ст.).

У XVIII ст. намецілася тэндэнцыя стварэння мастацкага партрэта, г. зн. майстры пачалі адыходзіць ад пэўных установак, у партрэце пачалі з'яўляцца псіхалагіч-ныя рысы, якія падкрэслівалі не толькі настрой канкрэтнай асобы, але і прыналежнасць яе да таго або ін-шага саслоўя. Асабліва гэта бачна ў партрэце Георгія Коніскага (XVIII ст.) і інш.

XIX ст. абагацілася новымі імёнамі мастакоў-партрэтыстаў. Выклікаюць цікавасць творы Я. Рустэма (1762—1835) «Партрэт Ганны Ваньковіч», «Партрэт жонкі», «Мужчынскі партрэт» і многія іншыя. Над партрэтам працуе I. Аляшкевіч (1777—1830) —«Партрэт Адама Чартарыскага», «Партрэт Аляўціны Гасцімскай», «Мадонна з дзіцем». Незвычайнае майстэрства назіраем у творчасці Ю. Пешкі (1767—1831) —«Партрэт Ігнація Закжэўскага». Асаблівага росту нартрэт дасягнуў у работах В. Ваньковіча (1799—1841) «Партрэт Міцкевіча на скале Аю-Даг», «Партрэт Карла Лінінскага» і інш. Рэалістычныя партрэты Я. Дамеля (1780—1840). Гэта «Аўтапартрэт», «Партрэт М. Равіч з сынам». З’яўляюцца групавыя партрэты I. Аляшкевіча. Да сялянскай тэмы звяртаюцца К. Русецкі (1800—1860) («Жняя»), К. Альхімовіч (1840—1916) («Сельская дзяўчына»).

Некаторыя мастакі прысвяцілі партрэту ўсё сваё творчае жыццё. Гэта В. Ваньковіч, I. Аляшкевіч, Е. Карсалін, А. Шэмеш і інш. Характэрнай асаблівасцю іх работ з’яўляецца больш складаная кампазіцыя, што бачна па агульнай увязцы становішча фігур, дэталей адлюстравання.

У галіне рэалістычнага партрэта працуюць А. Шэмеш (1808—1864), які стварыў «Партрэт пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі», «Партрэт манашкі», а таксама Я. Дамель (1780—1840) («Партрэт Ш. Малеўскага — рэктара Віленскага універсітэта»). Значнае месца ў беларускім жывапісе ааймаюць творы I. Хруцкага (1806—1885). Тэхніка работы ў іх бездакорная. Адточанасць кожнай дэталі, кожнага элемента адлюстравання стварае непаўторную жывасць. Некалькі работ яго, у якіх мы знаходзім абагульняючыя вобразы, знаходзяцца ў мастацкім музеі ў Мінску («Хлопчык з кошыкам вінаграда», «Партрэт М. Ромера»).

Партрэты, створаныя М. Сілівановічам (1830—1918), выклікаюць асацыяцыі з творчасцю рускага мастака Трапініна. Возьмем, напрыклад, «Партрэт дзяўчынкі», «Стары пастух», у якіх гонка перададзена характарыстыка сялянскіх вобразаў.

З’яўленне партрэта простых людзей — новы этап развіцця жанру. Але не ўсе мастакі звярталіся да такой тэматыкі. Асноўнае меслха ў партрэце займае вобраз інтэлігенцыі. Гэта «Партрэт кампазітара М. Глінкі», «Партрэт А. Даргамыжскага», «Партрэт прафесара Ф. Бруні» А. Гараўскага, «Партрэт пісьменніка Яна Чачота» Д. Папова і ішцД

Пачатак XX ст. азнаменаваўся новымі работамі беларускіх мастакоў. Выклікае цікавасць творчасць Ю. Пэна, які жыў і працаваў у Віцебску («У турме», «Стары салдат», «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы»). Прыкметнае месца ў беларускім мастацтве зай-маюць работы Я. Кругера (1869—1940). Запамінаюцца яго «Дзяўчынка ў чырвоным», «Аўтапартрэт».

Своеасаблівасць кампазіцыйнай пабудовы бачым у «Партрэце дачкі» (1923) М. Станюты. Цікавыя па сваёй трактоўцы партрэты М. Тарасікава («Заслужаны дзеяч навукі БССР акадэмік М. Нікольскі, 1940), З. Паўлоўскага («Мастак А. Мазалёў», 1945), I. Ахрэмчыка («Народная артыстка БССР З. В-асільева», 1943), Я. Зайцава («Народная артыстка БССР А. Нікалаева», 1943). У галіне гэтага жанру працуюць М. Гусеў («Янка Купала», 1949), А. Шаўчэнка («Партрэт свінаркі А. Загорскай», 1956), В. Волкау («Народны паэт БССР Якуб Колас», 1957), I. Рэй («Партрэт калгасніка», 1959), П. Крохалеў («Партрэт калгасніцы Вольгі>>, 1961), М. Савіцкі («Мастак П. Гаўрыленка», 1962), I. Бароў-гкі («Медсястра», 1967) і многія іншыя.

У партрэце, як і ва ўсім беларускім жывапісе, у канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў адбываюцца своеасаблівыя змены ў развіцці. У тэхніку ўрываецца меласць мазка, узмаху пэндзля, праяўляюцца рысы «суровага стылю». У такім рзчышчы пачалі працаваць У. Стальмашонак («Народны паэт БССР Якуб Колас», 1966—1967), М. Чэпік («Артыст В. Чарнабаеў», 1968), Л. Шчамялёў («Мастак М. Чэпік», 1970), У. Кухараў («Герой Савецкага Саюза М. Шмыроў (бацька Мінай)», 1972), В. Сахненка («Наюдны мастак СССР М. А. Савіцкі», 1972).У рэспубліцы амаль усе жывапісцы працуюць у жанры партрэта. Тэхнка пісьма ў некаторых засталася ранейшай, але агульіы мастацкі лад, новы час прымусілі іх па-іншаму глядзець на свет. Новыя паняцці аб кампазіцыі знаходзім у работах Г. Вашчанкі «Косцік» (1972), А. Марачкіна «Партрэт бабулькі Марылі» (1973), «Пачатак Ф. Скарына» (1978), Н. ІІІчаснай «Пісьменнік У. Дубоўка» (1979) і інш.

Жывапісны партрэт непарыўна звязаны з мастацкай платформай кожнага аўтара, у якой прысутнічаюць сваё разуменне святла, колеру, кампазіцыі, свае адносіны да выяўлення сэнсавага зместу, неаддзельнага ад формы. У адлюстраванні вобразаў мастакі імкнуцца выказаць свае думкі і адносіны да існуючай рэчаіснасці. Трэба адзначыць рост прафесійнага майстэрства. Партрэт набывае псіхалагічную характарыстыку, мастакі ўнеслі значны ўклад у развіццё гэтага жанру.

Пейзажны жьвапіс. Тэма пейзажу заўсёды прыцягвала да сябе ўвагу мастакоў розных пакаленняў. Усё характэрнае ў прыродзе, якая відазмянялася з будаўніцтвам гарадоў, вёсак, знаходзіла адлюстраванне ў жывапісе, але асноўны напрамак быў у выяўленні прыгажосці роднай зямлі. Адсюль вялікая колькасіль лірычных карцін, у якіх прырода спалучаецца з унутраным светам саміх аўтараў. Пейзаж у беларускім мастацтве мае параўнальна кароткую гісторыю. У асноўным сваё развіццё ён атрымаў у XVIII ст. У жанры пейзажа шмат працаваў мастак В. Дмахоўскі (1807—1862). Частку яго твораў можна аднесці і да бытавога жанру, бо ў іх мы бачым сюжэтныя кампаноўкі груп людзей. Але прырода ў карцінах займае галоўнае месца. Самі назвы палотнаў, такія, як «На радзіме», «Ля пераправы», «Пажар у лесе», гавораць аб цеснай сувязі мастака з роднай прыродай. На сялянскую тэму выкананы работы К. Альхімовіча «Млын», «Жніво» і інш.

Асаблівае месца ў беларускім пейзажным жывапісе

←предыдущая следующая→
1 2 3 4 5 



Copyright © 2005—2007 «Mark5»