Пример: Транспортная логистика
Я ищу:
На главную  |  Добавить в избранное  

Искусство и культура /

Беларускі жывапіс

←предыдущая следующая→
1 2 3 4 5 



Скачать реферат


жывапісе займаюць карціны А. Гараўскага (1833—1900). Разглядаючы яго пейзажы, бачыш знаёмыя беларускія мяс-ціны. Мастак не шукае велічныя дубравы, гаі, а ў сціп-лых сюжэтах перадае свае думкі аб жыцці прыроды. Такія матывы мы назіраем у карцінах «Рака Свіслач», «Вечар у Мінскай губерні» і інш.

Цесна звязана з пейзажам творчасць мастакоў Ю. Пэна («Вуліца у Віцебску»), Г. Вейсенгофа (1869— 1922) («Беларускія могілкі. Русаковічы», «Снег», «Вадзяныя лініі»), Ф. Рушчыца (1870—1936) («Зямля», «Млын», «Зіма», «Вясна»). Тут мы сустракаемся з лірычным пейзажам, які дасягнуў сваёй дасканаласці. Пейзаж ярка прадстаўлены ў творчасці В. Бялыніцкага-Бірулі (1872—1957), асабліва ў лірычным жанры.

В. Бялыніцкі-Біруля адзначаў: «Перш чым пісаць прыроду, трэба яе па-сапраўднаму любіць. Прырода захоплівае нас, мы аказваемся ва ўладзе зробленага на нас прыродай уражання». I яго творчасць пацвярджае захапленне мастака, які стварыў многа цудоўных твораў. Гэта такія работы, як «Лес агаліўся», «У час цішыні», «Зазелянелі беларускія бярозкі» і інш.

Развіццё пейзажнага жывапісу ў пасляваенны час адбываецца ў адзіным рэчышчы развіцця ўсяго выяўленчага мастацтва рэспублікі. Гэты жанр усё актыўней стаў заяўляць аб сабе на выстаўках, у ім майстры пэндзля імкнуцца да больш свабоднага вырашэння жывапісных задач. Пільная ўвага мастакоў да навакольнай рэчаіснасці садзейнічала пашырэнню творчых задач не толькі ў паказе жыцця, але і выражэнні спецыфікі жывапіснай тэхнікі. Немалаважнае значэнне мела выстаўка пейзажа (1945), на якой экспанавалі свае работы П. Гаўрыленка, I. Гембіцкі, В. Кудрэвіч, Л. Лейтман, С. Лі, М. Філіповіч і многія іншыя мастакі. Адначасова з «ваенным» пейзажам тут мы сустракаемся з лірычным, што сведчыць аб набліжэнні мірнага часу.

Запамінальнае палатно «Ля млына» (1954) стварыў В. Цвірка. Звяртаючыся да сельскай тэматыкі, ён зна-ходзіць свой мастацкі прыём, паказвае натуральную прыродную ўзаемасувязь, асаблівы каларыт. 3 любоўю, па-мастацку індывідуальна выкананы «Возера Нарач» (1946) М. Тарасікава, «На Бярэзіне» (1954) Я. Красоўскага, «Ускраіна Мінска» (1959) А. Мазалёва. Над пейзажам працуюць многія мастакі: I. Пушкоў («Нёмаіь вясной», 1957), А. Малішэўскі («Сакавіцкі дзень», 1962), В. Казачэнка («Восень», 1957). Сярод іх варта адзна-чыць работы А. Малішэўскага, якія вызначаюцца больш свежай мастацкай мовай, свабоднай кампазіцыяй.

Развіццё пейзажа гэтага перыяду можна ахарактарызаваць з двух пунктаў гледжання. Па-першае, у карцінах мы бачым рэальную прыроду, спісаную з натуры, па-другое — мастакі неяк бегла, часам эцюдна адносяцца да сваіх твораў, а адсюль вынікае набліжанасць да тыпізацыі беларускай прыроды. Адчуваецца збедненасць тэхнічнага выканання, некаторая скаванасць выбраных сюжэтаў. У той жа час у асобных работах прабіваюцца «ноткі» больш панарамнага вырашэння пейзажа. Пасляваеннае дзесяцігоддзе служыла для яго свайго роду адстойнікам часу.

У гэты час парасткі новага мыслення праяўляліся ў многіх работах: «На ўскраіне Мінска» (1963) П. Масленікава, «Лагойскі матыў» (1965) С. Катков.а, «Трактарны завод. Ускраіна» (1967) М. Назаранкі, «Мой Мінск» (1967) М. Данцыга, «Залатая восень» (1969) I. Карасёва і інш.

У 1970-я гады пейзажныя работы характарызуюдца новым падыходам не толькі ў тэхнічных, але і ў мастацкіх адносінах. Гэта ў першую чаргу адносіцца да работ В. Цвіркі. Яго пейзажы як бы пашырылі рамкі творчасці беларускіх мастакоў. З’яўляецца цэлая кагорта майстроў пейзажа — В. Грамыка, М. Данцыг, С. Каткоў, П. Масленікаў, Л. Шчамялёў, Г. Вашчанка, чыя творчасць значна паўплывала на маладых аўтараў.

Вядома, немагчыма правесці строгія межы паміж 60-70-80-мі гадамі, але пейзаж стаў на адзін узровень, на адну агульную платформу з іншымі жанрамі выяўленчага мастацтва. Ствараюцца дасканалыя ў мастацкіх адносінах карціны, пераканаўчыя ў кампазіцыйным вырашэнні: «Курган Славы» (1969) М. Чэпіка, «Гродна» (1971) Л. Дударанкі, «Чырвоныя землі Полаччыны» (1970) В. Грамыкі, «Лясное возера» (1972) А. Шыбнёва, «Захад на Сяляве» (1977) М. Залознага, «Ветры асеннія» (1977) Н. Шчаснай, «Восень» (1977) Б. Аракчэева, «Восень» (1976) Г. Вашчанкі, «Возера Чарсвяты» (1974) П. Свентахоўскага, «Студзень у Мінску» (1977) Л. Шчамялёва, «Зямля Лагойшчыны» (1978) Ю. Нежуры, «Прыпяцкія плёсы» (1977) У. Гоманава, «Пара сенакосная» (1975) У. Лагуна, «Зямля маці» (1978) В. Сумарава і інш.

Такім чынам, пейзаж займае важнае месца ў творчасці мастакоў. Мы вялі гутарку аб «чыстым» пейзажы, але не адзначылі, што ён сустракаецца амаль ва ўсіх жанрах, няхай гэта будзе партрэт, нацюрморт або тэматычная карціна. Возьмем, напрыклад, творчасць С. Катова. Яго пацюрморты — гэта пейзажы, і ў той жа час пейзажы — гэта нацюрморты, бо нацюрмортныя прадметы ён размяшчае на фоне прыроды. А колькі сюжэтных тэм вырашана на фоне пейзажу? Тут прыкладам можа служыць творчасць Л. Шчамялёва.

Разглядаючы работы беларускіх мастакоў, пераконваемся, што ў іх усё больш ярка праяўляецца індывідуальнасць аўтараў, ідзе працэс творчых пошукаў, магчымасцей мастацкіх вырашэнняў. Жывапісцы настойліва шукаюць новыя шляхі не толькі абагачэння палітры, але і выражэння зместу. Іх работы сведчаць аб імкненні да пашырэння магчымасцей жывапісу, спосабаў трактоўкі тэматыкі.

Нацюрморт. Нацюрморт — адзін з жанраў выяўленчага мастацтва. На першы погляд здаецца, што ён лёгка даступны ўсім мастакам. Але, на жаль, не многім ён падуладны. Мастацкія задачы пры рабоце над нацюрмортам заключаюцца не толькі ў перадачы знешніх прыкмет рэчаў, але і ў адносінах чалавека да іх, а ў цэлым да навакольнага свету, рэчаіснасці. У нацюрморце, бадай, самае каштоўнае — выяўленне матэрыяльнасці радметаў, іх жыццёвай пераканаўчасці. Як і ў іншых жанрах, у ім мастакі павінны дабівацца кампазіцыйнага, тэхнічнага і колеравага вырашэння, каб прадметныя адлюстраванні сталі «вобразна жывыми і глядач успрымаў не толькі прыгажосць іх, але і задуму аўтара. Многія майстры пэндзля пазбягаюць названага жанру, матывуючы тым, што гэта, вучэбны жанр.

У нацюрмортным жывапісе свет паўстае ў прыгажосці прадметных паверхняў, разнастайных фактур, у незвычайных пераходах тонавых і колеравых адносін.

Пачатак у беларускім мастацтве нацюрморт атрымаў яшчэ ў XVI ст. Але як самастойны жанр ён заявіў пра сябе толькі ў XIX ст. пасля нацюрмортаў I. Хруцкага (1806—1885) «Кветкі і плады», «Бітая дзічына, гародніна і грыбы» і інш.

У 1960—1970-я гады мастакі адкрылі ў беларускім нацюрморце новыя магчымасці для раскрыцця тэм і мастацкіх вырашэнняў. Адзначым, што амаль усе жывапісцы працуюць у гэгым жанры, у тым ліку ў тэхніцы акварэлі.

Непасрэднай свежасцю фарбаў адрозніваецца нацюрморт «Бэз» (1963) Г. Вашчанкі. На цёмна-фіялетавым фоне ў свабоднай манеры напісаны букет бэзу багатай колеравай насычанасці. Аўтар не выкарыстоўвае раней выпрацаваныя прыёмы, а знаходзіць іх у час работы, дабіваючыся жывапіснага вырашэння.

Творчая смеласць, асабліва паэтычны, напоены паветрам каларыт прыкметныя ў нацюрмортах М. Тарасікава. У 1964 г. ён піша «Букет бэзу». У самай звычайнай зялёнай каструлі — кветкі. Тэхніка пісьма віртуозная: тут мноства варыянтаў жывапісных пераходаў, нюансаў фіялетавага колеру.

Жывапісец Р. Кудрэвіч працуе таксама ў галіне нацюрморта. Яе «Зімовая раніца» (1972) вызначаецца шырока зразумелым сюжэтам, выходзіць за межы «пакаёвага» бачання, уключаючы не толькі матыў акна, але і гарадскога пейзажу. Мастачка ў сваёй карціне здолела падкрэсліць думку аб тым, як кантрастуе холад зімы і цяпла пакоя, дзе цвітуць кветкі, суаднесці прыгажосць зімовай прыроды і нежывых рэчываў.

Арыгінальнасцю пісьма вызначаецца работа Я. Красоўскага «Фрукты. Крым» (1974). Жыццёвая трактоўка кампазіцыі, абдуманае жывапіснае вырашэнне прысутнічаюць у гэтым творы.

Пэўных поспехаў у жанры пацюрморта мастакі дабіліся ў 80-я гады. Падкрэсліваючы ўзаемасувязь прыродных з'яў, яны напаўняюць прадметны свет рэальным зместам. Шматколерныя маляўнічыя нацюрморты з’яўляюцца творамі, якія займаюць значнае месца ў выяўленчым мастацтве рэспублікі.

Эмацыянальнае ўспрыманне рэчаіснасці знайшло сваё адлюстраванне ў нацюрмортах «Ландышы» (1972) З. Літвінавай, «Нацюрморт» (1972) С. Катковай. Мастачкі праявілі вялікае майстэрства ў жывапісе і кампазіцыі, актыўна ўводзячы ў кампазіцыю колер, смела карыстаючыся тэхнікай выяўлення.

Удасканальвае сваё майстэрства ў жанры нацюрморта мастачка В.Свентахоўская (“Нацюрморт з рыбай”, «За акном», «Яблыкі», 1973). Своеасабліва вырашана ў «Нацюрморце з рыбай» кампазіцыя (франтальнае размяшчэнне рыбы на сінім фоне). У нацюрморце “За акном” на першым плане ваза з кветкамі, акно, за якім бачыцца зімні пейзаж. Такі кантраст узмацняе імацыянальнае ўспрыманне работы.

У жанры нацюрморта працуюць У. Стальмашонак («Квітнеючы міндаль», 1972), Л. Шчамялёў («Цюльпаны», 1974), В. Жолтак («Нацюрморт з чырвонай рабінай», 1973), Я. Раздзялоўская («Мальвы», 1973), а таксама М. Данцыг, Г.Вашчанка, А. Малішэўскі, А. Марачкін і многія іншыя.

На працягу ўсяго гістарычнага развіцця ў станковым жывапісе назіраецца цяга да больш выяўленчых рашэнняў. Такая з’ява ўзмацнілася ў пасляваенныя гады і асабліва ў 60—80-я гады, калі аўтары сталі працаваць больш свабодна, дабіваючыся аб’ёмных суадносін нлоскасці карціны і прасторы.

Адзначым, што жывапіс вызначаецца разнастайнасцю тэматыкі, кампазіцыйных вырашэнняў. Мастакі пастаянна ў творчых пошуках удасканальвалі сваё майстэрства, імкнуліся да выпрацоўкі індывідуальных почыркаў. У сваіх палотнах мастакі сталі абагульняць канкрэтны матэрыял, паступова адыходзілі ад дакументальнасці сюжэта, знаходзячы новыя жывапісныя і нластычныя вырашэнні.

←предыдущая следующая→
1 2 3 4 5 



Copyright © 2005—2007 «Mark5»