Пример: Транспортная логистика
Я ищу:
На главную  |  Добавить в избранное  

Религияи мифология /

АДКУЛЬ ПРЫЙШЛО ХРЫСЦ_ЯНСТВА НА БЕЛАРУСЬ

←предыдущая  следующая→
1 2 3 4 



Скачать реферат


Мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi Беларусь

Школа №65 г. Мiнска

11 “Г” клас

Хадакоўскай Надзеi

Адкуль з’явiлася хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi ?

Навуковы кiраўнiк:

Пабегайла Ўладзiмiр

Уладзiмiравiч

Мiнск – 2000

Министерство образования республики Беларусь

Школа №65 г. Минска

11 “Г” класс

Ходаковской Надежды.

КРЕЩЕНИЕ РУСИ

Научный руководитель:

Павлюкевич Владимир

Николаевич

Минск – 2000

АДКУЛЬ ПРЫЙШЛО ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСЬ?

Адгучалі святы і перазвоны саборных званоў з нагоды 1000-годдзя хрышчэння Усходняй Еўропы, прайшлі ўрачыстыя пасяджэнні і літургіі, зноў надышоў час нястомных пошукаў і навуковага аналізу. Аглядаючы гады мінулыя, святкаванне юбілею, трэба адзначыць, што ён стаў адметнай з'яваю ў жыцці нашага грамадства. 1000-годдзе ў многім падштурхнула вяртанне народу духоўнасці, прымусіла нават зацятых атэістаў падумаць аб нечым больш каштоўным, чым «хлеб наш надзённы». I калі не ўсе адразу ці пакрысе сталі вернікамі, то для большасці святкаванне хрысціянскіх угодкаў стала вобразным напамінам аб спрадвечнай гісторыі чалавецтва і народа, аб людскіх традыцыях, высокай духоўнасці і маралі.

Разам з тым 1000-годдзе паставіла, бадай, не менш пытанняў, чым адказаў. Але гэта не тыя пытанні, якія на працягу двух гадоў гучалі з трыбун розных канферэнцый і ўрачыстых пасяджэнняў, са старонак усесаюзных часопісаў і нават раённых газет: як і дзе прымаў хрышчэнне князь Уладзімір, ставіў ці не ставіў на Кіеўскіх гарах крыж св. Андрэй Першазваны, прагрэсіўнай ці не была з'ява хрысціянства ва Усходняй Еўропе і г. д. На ўсе гэтыя пытанні ўжо даўно знойдзены адказы ў працах айцоў-багасловаў і ў спецыяльнай навуковай літаратуры. Іншая справа, што да так званага «шырокага чытача» яны дайшлі толькі цяпер і абрынуліся на яго снежнаю лавінаю. Не абышлося і без яўнага ганьбавання «опиума для народа» ў духу даўно правераных бальшавіцка-сталінскіх традыцый. Але гаворка не пра тое.

У патоку святочнай хрысціянскай інфармацыі нават спрактыкаванаму ў гісторыка-багаслоўскіх пытаннях чалавеку цяжка было зразумець, адкуль узялося хрысціянства на Беларусі, якім яно было першапачаткова, як развівалася. У лепшым выпадку ў свядомасці засталіся імёны сапраўдных волатаў хрысціянскай культуры: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Сімяона Полацкага. Разам з тым, апісанне працэсу хрышчэння Усходняй Еўропы звялося да прыняцця рэлігіі св. князем Уладзімірам, хрышчэння кіяўлян, наўгародцаў. Пасля — да гісторыі кіеўскіх, наўгародскіх, пскоўскіх і падмаскоўных манастыроў. Пазней — да вядомай догмы: «Масква — трэці Рым, а чацвёртаму не быць», да аб'яднання ўсходнеславянскага праваслаўя вакол маладой Маскоўскай дзяржавы.

Складалася ўражанне, што больш чым тысячагадовая гісторыя Беларусі ў гэтым ваколасвяточным «рушэнні» калі не ігнаравалася свядома то, як бы мовіць, выпала. Але на самой справе мы маем вынік шматвяковай расейскай імперскай палітыкі ў галіне навукі і культуры, які, дарэчы, з зайздросным імпэтам быў падхоплены праваднікамі камуністычнай ідэалогіі. Стары-новы дагмат аб тым, што Беларусь — колішняе Полацкае княства — была састаўной часткай (правінцыяй) Кіеўскай Русі, меў на ўвазе, што і хрышчэнне гэтых зямель нічым не адрознівалася ад Кіева ці Ноўгарада. Але ці так гэта было на самой справе? Надышоў час паставіць і гэта пытанне.

Як справядліва лічаць праваслаўныя багасловы, пранікненне хрысціянства на землі ўсходніх славян можна звязваць з перыядам ад св. Андрэя Першазванага да княгіні Вольгі, г. зн. III—IX стст. ад Н. X. (Фнларет. Установленне хрнстнанства на Руси. Богословскне труды, .№ 28, М., 1987). Але трывала яно пачало прыжывацца толькі ў канцы XI стагоддзя. Прычым адразу трэба заўважыць, што ўсходнееўрапейскія прасторы заставаліся на той час адзінымі нехрысціянізаванымі землямі Еўропы. Таму тут і скрыжаваліся інтарэсы каталіцка-апостальскага Рыма і праваслаўнага Канстанцінопаля — Візантыйскай імперыі. Аб тым, што гэта было менавіта так, сведчаць, напрыклад, жыціі, перакладзеныя з латыні на стараславянскую мову, якія мелі распаўскджанне на землях Ўсходняй Еўропы: Бенедыкта Наварасійскага, Анастасіі Рымлянкі, святога Віта і інш. Сама княгіня Вольга, якая першая з кіеўскіх князёў прыняла хрысціянства, вяла адносна гэтага перамовы як з Канстанцінопалем, так і з Рымам. Яна звярнулася да германскага імператара Аттона 1 (936— 973 г.г.) з просьбаю прыслаць у Шеў каталіцкіх святароў, што тлумачылася яе няўдалымі перамовамі з візантыйскім імпеііатарам Канстанцінам VII Багранародным пад час паездкі ў Канстанцінопаль у 957 г. Безумоўна, на той час сама Вольга трымалася яшчэ паганскае веры. Разам з тым у Кіеве былі добра вядомыя і праваслаўныя місіянеры. Цяжка ўявіць, каб, з'явіўшыся ў сярэднім Дадняпроўі, яны не праявілі цікавасці да іншых зямель на поўнач ад Кіева, якія ўжо былі вядомыя тагачасным сярэдневяковым гісторыкам.

Яскравым сведчаннем таму з'яўляецца лёс самога Андрэя Першазванага, які пасля наведвання «Кіеўскіх гор» адправіўся далей на поўнач па Дняпры да Ноўгарада, адтуль ¬¬– у Скандынавію і далей, у Рым. Такім чынам, апостал прайшоў вядомым гандлёвым шляхам «з грэкаў у варагі». Гэты шлях у нас часцей называецца «з вараг у грэгі» і, мабыць, невыпадкова. Справа ў тым, што землі Усходняй Еўропы, у тым ліку і Полацкага княства, на гэтым шляху былі толькі транзітным прамежкам. Асноўны гандаль ішоў паміж Усходам і Скандынавіяй, астатнія ж толькі карысталіся выгодамі гэтага гандлю. У сувязі з гэтым цікава адзначыць, што другая палова Х стагоддзя — час шырокага распаўсюджвання ў Скандынавіі хрысціянства. Хрысціянства прыйшло сюды раней, чым ва Усходнюю Еўропу, дзякуючы шматлікім паходам нарманаў ажно да Міжземнага мора. Адпаведна і ўвагу да ўсходнеславянскіх зямель праяўлялі не толькі місіянеры з поўдня, але і з поўначы.

Найбольшую цікавасць для нас уяўляе епіскапская «Сага аб хрышчэнні», запісаная праз трыста гадоў аб падзеях канца Х стагоддзя. Галоўнай дзеючай асобай аповедзi з'яўляецца Торвальд Вандроўнік. Гэты чалавек, узведзены пасля смерці ў сан святога, прымаў чынны ўдзел у хрысціянізацыі Ісландыі. Адтуль ён выправіўся ў Ерусалім, дзе быў у вялікай пашане ў самога імператара і канстанцінопальскага патрыярха. Здзейсніўшы духоўны подзвіг паломніцтва, Торвальд вяртаўся ў Скандынавію цераз Кіеўскую Русь. Тут ён пакінуў па сабе памяць у выглядзе заснаванага «в Руси» манастыра Іаана Хрысціцеля. Са спасылкаю на скальда Бранда Вандроўніка, сага апавядае, што Торвальд памёр, так і не дайшоўшы да сваёй радзімы, і пахаваны «ў высокай гары па рэчышчы Дроўна», «каля царквы Іаана Хрысціцеля, непадалёк ад Полацка». Гэта сага — першы па часе дакумент або твор, у якім прыгадваюцца хрысціяне на землях Полацкага княства. Нагадаем яшчэ раз, што апісаныя ў ёй падзеі датуюцца канцом X стагоддзя. Мабыць, гэта невыпадкова. Па-першае, таму, што ўжо ў канцы Х ст. Полацкая зямля аформілася як самастойнае незалежнае княства. Яе першы летапісны князь Рагвалод як паўнапраўны гаспадар «трымаў, валадарыў і княжыў» Полацкую зямлю. Па-другое, Рагвалод хутчэй за ўсё быў выхадцам з паўночнай Нарвегіі, фюлька (воласці) пад назваю Рогаланд. Таму цалкам зразумела, чаму другі скандынаў — Торвальд Вандроўнік вырашыў заснаваць манастыр менавіта ў Полацку.

Манастыр Іаана Хрысціцеля (Прадцеча) на Востраве ў Полацку дакументальна фіксуецца ў старажытных крыніцах з XIV стагоддзя. Некаторыя даследчыкі адносяць яго ўзнікненне да значна больш ранняга часу. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не знойдзены. Археалагічнымі і геафізічнымі даследаваннямі апошніх гадоў вызначаны толькі месцы перспектыўных пошукаў. Што да «высокай гары», то такая існуе і сёння непадалёку ад былога манастыра. Пад час вайны 1812 года на ёй была збудавана артылерыйская батарэя, пазней — курган Славы 1941—1945 гадоў. Няма падстаў сумнявацца, што сага прыгадвае менавіта Полацк і полацкі манастыр. Што ж да даты заснавання манастыра, то дакладна яе могуць вызначыць толькі археалагічныя даследаванні. Прычым, калі будуць знойдзены рэшткі мураваных пабудоў (а мураванае дойлідства пачало распаўсюджвацца на Полаччыне толькі з другой паловы XI стагоддзя, то варта памятаць, што першыя хрысціянскія храмы на нашых землях былі ўсё-ткі драўлянымі, а манастыры — пяшчорныя, як, напрыклад, у Кіеве, Пскове, нарэшце, і ў Палесціне.

Факт існавання ў Полацку напрыканцы Х стагоддзя хрысціянскага, праваслаўнага накірунку манастыра (не будзем забываць, што Торвальд быў у вялікай пашане ў канстанцінопальскага патрыярха) дазваляе крыху іначай паглядзець на асобы першых полацкіх князёў — Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Шырокавядома летапіснае паданне, паводле якога барацьба за руку Рагнеды разгарэлася паміж кіеўскім князем Яраполкам Святаславічам і яго братам Уладзімірам Святаславічам наўгародскім, будучым хрысціцелем Русі. Абодва князі, як сведчаць крыніцы, былі паганцамі: Яраполк ужо меў жонку і Рагнедавай рукі прасіў у якасці другой жонкі. Абодва — і Яраполк, і Уладзімір — пакланяліся стодам (ідалам).

Але ці была язычніцкай веры Рагнеда? Тое, што яна згаджалася стаць другой жонкай Яраполка, сёння ўжо не можа быць бясспрэчна прынята

←предыдущая  следующая→
1 2 3 4 



Copyright © 2005—2007 «Mark5»