Пример: Транспортная логистика
Я ищу:
На главную  |  Добавить в избранное  

История (О-Я) /

Развитие православия на Беларуси с 994 года

←предыдущая  следующая→
1 2 3 



Скачать реферат


Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і. культамі. Звесткі, сабраньія этнографамі, гісторыкамі, фалькларыстамі і іншымі даследчьікамі культуры Беларусі, дазваляюць пад пластом позніх хрьісціянскіх уяўленняў адшукаць рэшткі язьгчніцкага светапогляду і магічна-абрадавай практыкi Язычніцтва (ад царкоўнаславянскага "языцы" - народы, чужаземцы) - прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культьы што існавалі да пашырэння т. зв. "вышэйшых" рэлігій — хрысціянства, ісламу і інш. Язычніцтва - надзвычай шматгранная і разгалінаваная рэлігія. Яна ўключае ў сябе розныя ўяўленні, ідэалагічныя напластаванні розных гістарычньіх эпох. Для далёкага нашага продка маланка азначала гнеў Перуна, набрыньвалі коцікі на вярбе - багіня вясны ўзялася за справу. Камяні пад сахой пасеяў чорт, у хаце гаспадарыў дамавік. Навокал чалавека дзейнічалі сілы, з якімі можна было жыць у згодзе, але якіх трэба было слухацца, захоўваць табу, каб не парушаць згоду з навакольным светам.

З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя зменьі. Хрысціянства было варожым язычніцтву, як наогул варожыя рэлігійныя сістэмы, калі адны багі і святы не могуць саступіць месца іншьім.

У адрозненне ад Рымскай імперыі, хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло ў гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць ста-годдзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новьім Запаветамі, з літаратурай айцоў царквы, культамі Хрьіста і Багародзіцьі, са ста-раславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі. Пры ўсёй складанасці станаўлення ранняга хрысціянства ў Рымскай імперыі яно ўсё ж такі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, элітьі. У славянскім грамадстве хрысціянства наладжвалася зверху - ад эліты да народа, і гэтая процілегласць рэлігійных спадзя-ванняў стала істотнай.

Хрысціянства Усходняй Рымскай імперьіі (як i Заходняй) да свай-го сцвярджэння ў ролі дзяржаўнай рэлігіі вяло працяглую барацьбу з язычніцтвам, перамагло яго і замацавала сваю нялёгкую перамогу тым, што занесла ўсіх язьічніцкіх багоў у "д'ябальскія спісы". "Язьічніцкае" для хрьісціянства было сінонімам "варварскага".

Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. Сучаснша Візантьійскага імператара Канстанціна Барвянароднага - руская княгіня Вольга — прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988 — 989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаяыя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовьія паходьі на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам прымусова падпадала гіад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншьіх важных цэнтраў — Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін - зусім не малы - "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае - "стала"? Сапраўды не сама сабой, не чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бізуна і перніка. Такі злом свядомасці, які патрабуе адмаў-лення ад веры бацькоў і дзядоў, руйнавання старых духоўных каштоў-насцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых міфаў новьімі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай палітыкі, было адной з паліцэйскіх функцый велікакняжацкай улады. Забараня-лася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Чым так моцна'паланіла хрысціянства палымяную язычніцкую душу князя Уладзіміра, зразумець не проста. Але, прьіняўшы хрысціянства, Уладзімір стаў хрысціць кіеўскі народ і найперш знішчыў язычніцкіх багоў - Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да конскага хваста, падягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго бізунамі. Потьім вярхоўнага бога скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайго бога, пла-калі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў, маланкі ў Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і бьіў здаровьі многія гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб'явіў: хто ' не прыйдзе да Дняпра - вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берага і па знаку прыбьіўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозай бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык — і сталі хрысціянамі.

У Кіеве хрысціць народ было не вельмі складана. Кіеў здаўна знаходзіўся ў цесых стасунках з Канстанцшопалем, і хрысціянства з яго храмамі і цырьімоніямі для многіх кіяўлян дзівам не ўяўлялася.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве належала перамагчы язьгчніцтва ў іншых землях. Па водньім шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька князя Уладзіміра — Дабрыня з войскам. Марілрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада, і першым на іх шляху быў Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб чырвоных камянях, якія быццам бы прыплылі па радэ ў горад, у чьім бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язьгчнікаў Дабрыня. Пазней, як паведамляе летапіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня - мячом. і

Пра тое, як распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай зямлі, мы таксама маем некаторыя звесткі. Прьшяўшы хрышчэнне, у той жа год Уладзімір успомніў аб сваёй страдіўшай ласку жонцы - Рагнедзе. Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаньі, я мушу мець адну жонку, якую ўзяў, хрысціянку, а ты вьіберы сабе мужа з маіх баяр, каго пажа-даеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгіня і не хоча зрабідца нявольніцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса і прыняць анёльскі вобраз пад імем Анастасіі. Для манахіні-княгiні быў пабудаваны манастыр, у якім яна пражыла некалькі гадоў да сваёй смерці ў 1000 г.

Калі з'явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання,.ужо ў IX ст. тут бьілі хрысціяне. Яно знаходзідь сабе пацвярджэнне ў гістарьгчным матэрыяле. Як вядома, землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водньім шляху "з варагаў у грэкі", па якім не толькі ішоў гандаль з Візантьіяй, але і распаўсюджваліся хрысціянская вера і культура. Новая вера не прьійшла сюды як вера, усталяваная агнём і мячом. Праўда, бьіла і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільшкамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірньім шляхам. Яны вытіснулі з жьшдя грамадства старьія, язычнідкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы гграрок Ілья стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальньш ладам жьіцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды.

Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрьіняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер'е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў і дазваляла сла-вянскаму язычніцтву мірна ўжьівадца з усходнім і заходнім хрысціянствам.

I сёння ў памяці народа жывуць розныя міфалагічныя ўяўленні аб паходжанні жывой і нежывой пры-роды (існаванне "таго свету", свят-каванне Дзядоў, Радаўніцы), апавядаюцца гісторьіі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Існуюць разнастайныя замовы, праклёны, "засцерагальныя" дзеянні ад стьіхійных нягод, сацы-яльных катаклізмаў. Працягваецца традьіцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаўляюода сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыя абрадьі — гуканне вясыы, купал-ле, валачобніцтва, юр'еўскія і траецкія звьгчаі. Але ўжо ўсе яны страцілі сваю магічную сілу.

Культура старажытных беларускіх зямель мае шмат агульпага з культурай іншых усходнеславянскіх народаў. Гэтае агульнае выяўляецца ў стылі, кампазіцыі, спосабе ўпрыгажэння арнаментам прадметаў прыкладнога мастацтва.

Пры ўсёй агульнасці культуры Старажытнай Русі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культуры Полацкай зямлі. У IX - ХІП стст. у Полацку квітнела высокая.-раннефеадальная -куль-тура, развівалася пісьменства, вялося .летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствьі - кавальскае, товелірнае, гарбарна-шавец-кае, дрэваапрацоўчае, кастарэзнае, ганчарнае. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.

Вышэйым узорам старажытнарускай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У Х.—',ХШ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль, Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапасньімі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. РЫСЫ раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

К канцу Х ст. на Русі не было каменна-цаглянага будаўніцтва. 3 прьшяццем хрысціянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам i Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомьіх на тэрыторыі. Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ён меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўшчым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сшетрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўньі купал, вакол якога група.валася яшчэ 4 меншых. Сцены унутры сабора былі расшсаны

←предыдущая  следующая→
1 2 3 



Copyright © 2005—2007 «Mark5»