Пример: Транспортная логистика
Я ищу:
На главную  |  Добавить в избранное  

География /

География Беларуси

←предыдущая  следующая→
1 2 3 



Скачать реферат


Беларускі Дяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі.

Рэферат па Беларускай мове :

“Геаграфічныя асаблівасці Беларусі”

Выканаў: Ефімовіч Р.Н.

Студэнт: ФІТіК

Выкладчык: Галянок М.А.

Мінск 2003.

Літаратура:

1) Падручнік “Геаграфія Беларусі” .Сідор С.І.

Фарміраванне тэрыторыі Беларусі.

Першым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Беларусі было Полацкае княства.Найбольшай магутнасці яно дасягнула ў ХІ ст.У сярэдзіне ХІІІ ст. пачало фарміравацца Вялікае Княства Літоўскае—беларуска-літоўская дзяржава.Першапачатковым ядром яе тэрыторыі стала Новагародская зямля.Сталіцай княства Літоўскага быў спачатку Новагародак,а потым— Вільня.

Паводле Люблінскай вуніі (1569 г.) Польшча і ВКЛ аб’ядналіся ў Федэратыўную дзяржаву --- Рэч Паспалітую.Ускладзе яе абедзве краіны пэуны час захоўвалі самастойнасць, мелі асобную адмістрацыю,войска, свае законы.У рамках гэтага дзяржаўнага утварэння этнічная Беларусь знаходзілася да канца ХVІІ ст.Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі.Уадміністрацыйных адносінах яны сталі губерніямі Расіі.З канца ХVІІ ст. З развіццём нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі пачынаецца барацьба за аднауленне беларускай дзяржаўнасці.У выніку 25 сакавіка 1918 г. Была абвешчана незалеж-насць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).Аднак падзеі таго часу не далі магчыцмасці на справе ажыццявіць самастойнасць БНР.

1 студзеня 1919 г. была ўтворана Беларуская ССР.БССР і БНР былі абвешчаны ў этнічных межах,г.зн. ахоплівалі тэрыторыю,населенную пераважна беларусамі.Так,пры абвяшчэнні БССР у яе склад былі ўключаны Гродзенская,Мінская,Віцебская,Магілёўская,Смаленская губерніі ,асобныя паветы Віленскай і Чарнігаўскай губерніяў.

Аднак межы БССР на працягу 1919-1920 гг. неаднаразова мяняліся. Ужо хутка пасля ўтварэння БССР да Савецкай Расіі адышлі Віцебская,Магілёўская,Смаленская губерніі.У 1920 г. без удзелу Беларусі было заключана Рыжскае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Па гэтаму пагадненню да Польшчы адыходзілі землі Заходняй Беларусі. У складзе Беларускай ССР заставалася ўсяго 6 паветаў Мінскай губерніі

Плошчай каля 52 тыс.км2.

У 1924 і 1926 гг. згодна з пагадненнем паміж РСФСР і БССР Беларусі былі вернуты 15 паветаў Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губерніяў, населянных беларусамі .Плошча рэспублікі павялічылася да 110 тыс.км2.

БССР,з’яўляючыся састаўной часткай СССР ,вымушана была абмежаваць свой суверэнітэт,паступіцца некаторымі дзяржаўнымі функцыямі ,перадаўшы іх агульнасаюзным органам кіравання.У верасні 1939 г. да Савецкай Беларусі была далучана Заходняя Беларусь.Плошча БССР павялічылася да 239 тыс.км2.У кастрычніку 1939 г. тагачасным урадам СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскі край,у 1945 г. адбылося частковае

ўдакладненне мяжы Смаленскай вобласці РСФСР і Магілеўскай вобласці БССР.Так склаліся сучасныя дзяржаўныя межы Беларусі.

З абвяшчэннем незалежнасці ў ліпені 1991 г. Рэспубліка Беларусь становіцца суверэннай дзяржавай ,якая ажыццяўляе свае функцыі па ўсёй тэрыторыі і якая з’яўляецца паўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва. Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ва ўсходняй частцы Еўропы. Тэрыторыя нашай краіны складае прыкладна 2 % ад тэрыторыі ўсёй Еўропы,207.6 тыс.км2.Па памерах Беларусь сярэдня еўрапейская краіна. Так, Беларусь па плошчы амаль у 3 разы меньшая за Украіну,у 2,5 раза—

за Іспанію.У той жа час Беларусь перавышае плошчу Венгрыі ў 2,2 разы, Аўстрыі--- у 2,5 раза,Швейцарыі,Нідэрландаў—прыкладна ў 5 разоў. Сярод еўрапейскіх краін менш за ўсё адрозніваюцца па велічыні тэрыторыі ад Беларусі Румынія і Велікабрытанія.

Рэспубліка Беларусь мяжуе з пяццю дзяржавамі :Расіяй, Ураінай, ,

Літвой і Латвіяй.Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае каля 3000 км.Найбольш працяглую мяжу Беларусь мае з Рсіяй—900 км. На паўднёвым усходзе і поўдні ідзе мяжа з Украінай.Яе працягласць 975 км. Праходзіць Большай часткай па Палескай нізіне,перасякаючы Прыпяць і яу шматлікія Правыя прытокі.

Зачодні сусед Беларусі-Польшча.З ёю Беларусь гранічыць на працягу 399 км. Звілістую працяглую мяжу на паўночным захадзе Беларусь мае з Літвой(462), а затым па працягу 143 км -- з Латвіяй.

Дзяржаўныя межы Беларусі праходзяць па па раўнінах, нізінах, узвышшах, на пераважным працягу не маюць выяўленных прыродных рубяжоў. Толькі на асобных участках у якасці дзяржаўнай граніцы выступаюць рэкі.Так, на працягу 150 км мяжа паміж Беларуссю і Польшчай праходзіць па Заходнему Бугу, прыкладна такую ж працягласць мае мяжапа Сожу і Дняпру з Украінай; зусім на невялікім працягу праходзіць мяжа па Нёману з Літвой і па Заходняй Дзвіне з Латвіяй.

Тэрыторыя Беларусі ў сістэме геаграфічных каардынат.

Беларусь размешчана паміж 51◦16” і 51◦10” паўночнай шыраты (воз. Асвейскае), 23◦11” і 32◦47” усходняй даўгаты(пас.Камарын).

Фізічная карта Беларусі.

У прыродных адносінах Беларусь з’яўляецца часткай Усходне-Еўрапейскай раўніны. Гэта самая вялікая раўніна свету. У яе рэльефе плоскія і чвалістыя нізіны спалучаюцца з прыўзнятымі ўчасткамі — узвышшамі. Сярэдняя велічыня Усходне-Еўрапейскай раўніны складае 142 м. Пераважная яе частка размешчана ва ўмеренам кліматычным поясе. Клімат умераны, кантынентальнасць яго павялічваецца ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы усход. Самыя буйныя рэкі пачынаюцца на ўзвышанных частках цэнтральнай часткі раўніны. Яна мае даволі густую рачную сетку.

Характэрнай асаблівасцю прыроды Ўсходне-Еўрапейскай раўніны з’яўляецца яскрава выражаная прыродная занальнасць.

Беларусь размешчана на захадзе Ўсходне-Еўрапейскай раўніны ў прыродным комплексе змешаных лясоў. Галоўныя асаблівасці прыроды ўсёй раўніны характэрны і для Беларусі. Асаблівасці праяўлення гэтых уласцівасцей абумоўлены геаграфічным становішчам нашай краіны.

Геалагічная будова.

У геалагічных адносінах тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах Ўсходне-Еўрапейскай платформы—Рускай Пліты.

Толькі на самым поўдні невялікія ўчасткі тэрыторыі Беларусі заходзяць у межы дзвюх іншых тэктанічных структур Усходне-Еўрапейскай платформы—Азова-Падольскай пліты і Украінскага шчыта.

Падмурак платформы ўтвораны гранітамі, гнейсамі, кварцытамі і іншымі крысталічнымі пародамі. Платформавы чахол, што магутнай тоўшчай пакрывае падмурак, складзены разнастайнымі асадкавымі пародамі: глінамі, сугліннікамі, пясчанікамі, адламітамі, каменнай солью, мелам.

У межах Беларусі сустракаюцца таксама такія асадкавыя пароды, як калійная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, фасфарыты.

Крысталічны падмурак знаходзіцца на рознай глыбіні: ад некалькіх метраў да 5-6 км. У асобных месцах крышталічны падмурак выходзіць амаль на паверхню, утвараючы выступы. Адзін з іх — Жыткавіцка-Мікашэвіцкі выступ. Тут і знаходзіцца мікашэвіцкае радовішча буданіўчага камнею—граніту.Найбольш буйнымі тэктанічнымі структурамі на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца Беларуская антэкліза, Прыпяцкі прагін, Аршанская і Брэсцкая ўпадзіны, Палесская, Жлобінская, Латвійская седлавіны.

Ўплыў старажытнага леднікоў’я.

З геалагічнай будовай цесна звязаны асаблівасці рэльефу Беларусі. Да падняццяў крышталічнага падмурка—антэкліз—часцей прымеркаваны ўзвышшы, да прагіну і седлавін —нізіны і раўніны. Вызначальным жа чыннікам у фарміраванні рэльефу Беларусі стала старажытнае алядзяненне.

У Еўропе асноўным цэнтрам, дзе зараджаліся ледавікі, што пашыраліся на раўніны, была Скандынавія.Вызначаюць пяць аледзяненняў на тэрыторыі Беларусі: Дняпроўскае,Маскоўскае, Сожскае, Валдайскае, Беларускае.

У выніку аледзяненняў утвараўся марэнны рэльеф.Сляды старажытнага зледзянення—гэта марэнныя шзвышшы і ўзгоркі, ледавіковыя ўзгоркі, ледавіковыя азёры, валуны, па палях і лугах.Леднік таксама ўтварыў і нізіны.

Пасля ледавіка засталася шмат валуноў. Самыя буйныя з іх былі аб’яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды.Найбольшымі памерамі вядомы вядомы Вялікі камень каля вёскі Горкі Шчучынскага раёна. Яго даўжыня—11 м, шырыня—5,6 м, вышыня—каля 3 м. Помнікамі прыроды з’яўляюцца таксама Камень-асілак у дзятлаўскім раёне,Камень Багушэвіча Ў Смаргонскім раёне

і інш.

У сувязі з такой геалагічнай будовай на Беларусі выяўлены радовішчы разнастайных карысных выкапняў.У цяперашні

←предыдущая  следующая→
1 2 3 



Copyright © 2005—2007 «Mark5»